Цэнтр перакладчыкаў

Гэта месца для перакладчыкаў, дзе пачаткоўцы могуць атрымаць дапамогу перад пачаткам працы. Прасунутыя ўдзельнікі могуць разабрацца з тым, як пазначаць старонкі да перакладу. Таму вам лепш пачаць са знаёмства з тым, як гэта працуе перад тым, каб перакладаць старонкі.
MediaWiki.org выкарыстаўвае Extension:Translate для лакалізацыі. Гэтая вікі — месца, дзе вы можаце знайсці падрабязныя звесткі пра гэта. Гл. Help:Extension:Translate. Больш інфармацыі для пачаткоўцаў можна знайсці тут: Project:Language policy.
Калі вы хочаце дапамагчы нам з перакладам
Рэкамендуем вам прачытаць Старонку з прыкладам перакладу перад тым, каб пачаць выкарыстоўваць Пашэрэнне для перакладаў. Падчас працы карыстайцеся парадамі для эфектыўнай працы.
Больш звестак па праекце перакладу на вашу мову можна знайсці тут: Project:Translation.
Новым перакладчыкам
Пачаткоўцам найлепш пачаць з перакладу любых паведамленняў на старонцы, дзе іншы перакладчык ужо пачаў пераклад. Першапачатковы перакладчык, хутчэй за ўсё, будзе адсочваць вашы праўкі, таму пераклады, імаверна, хутка будуць правераны. Калі ў вашай працы ёсць якія-небудзь памылкі, ён выправіць іх. Яшчэ адзін добры повад карыстацца назіраннем за старонкамі.
Прасунутым перакладчыкам
Калі вы хочаце даведацца больш пра тое, як падрыхтаваць старонку да перакладу, наведайце Старонку з прыкладам перакладу. У канцы гэтай працы вам трэба пачакаць, пакуль падрыхтаваная старонка будзе апрацавана Адміністратарам перакладу, які пазначае гэту старонку да перакладу.
Адміністратары перакладаў
Толькі ўдзельнікі ў групе Адміністратар перакладу можа пазначаць старонкі да перакладу. Калі вы пачакалі пазначэння старонкі некаторы час, вы можаце запытаць любога ўдзельніка ў гэтым спісе зрабіць гэта.
Рэкамендацыі
- Пераклад зместу – Дапаможны інструмент для перакладчыкаў, каб перакладаць змест артыкулаў Вікіпедыі на іншыя мовы.
- Multilingual Templates and Modules – Як ствараць шматмоўныя шаблоны і модулі (чарнавік)
- Project:Village Pump – Месца для пытанняў і адказаў адносна перакладаў (на англійскай).
Гл. таксама
- Wikimedia Language engineering
- Multilingual MediaWiki – Апісана старая сістэма метадаў перакладу MediaWiki (не выкарыстоўваецца цяпер; толькі для азнаямлення)